![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/Philip_Dybvig_-_Nobel_2022_Group_-_52637857287_%2528cropped%2529.jpg/640px-Philip_Dybvig_-_Nobel_2022_Group_-_52637857287_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Філіп Дыбвіг
амэрыканскі эканаміст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Філіп Дыбвіг (па-ангельску: Philip Dybvig; нар. 22 траўня 1955 году) — амэрыканскі эканаміст і прафэсар банкаўскай справы і фінансаў школы бізнэсу Оліна Вашынгтонскага ўнівэрсытэту ў Сэнт-Луісе[5]. Навуковец спэцыялізуецца на вывучэньні цэнаў на актывы, банкаўскай справы, інвэстыцыяў і карпаратыўнага кіраваньня. Раней быў прафэсарам Ельскага ўнівэрсытэту і дацэнтам Прынстанскага ўнівэрсытэту. Дыбвіг займаў пасаду старшыні Заходняй фінансавай асацыяцыі з 2002 па 2003 гады і быў рэдактарам і асацыяваным рэдактарам некалькіх часопісаў.
Філіп Дыбвіг | |
па-ангельску: Philip H. Dybvig | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 22 траўня 1955(1955-05-22) (69 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | эканаміст, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | гаспадарка[d], банкаўская справа[d][4], фінансы[4] і эканоміка[4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філязофіі |
Навуковы кіраўнік | Стывэн Рос[d][3] |
Узнагароды | |
Дыбвіг быў узнагароджаны Нобэлеўскай мэмарыяльнай прэміяй у галіне эканамічных навук, сумесна з Бэнам Бэрнанке і Дугласам Даймандам за дасьледаваньні банкаў і фінансавых крызаў[6][7]. У прэс-рэлізе камітэту зазначана, што іхныя работы значна палепшылі разуменьне ролі банкаў у эканоміцы, асабліва падчас фінансавых крызаў[8].