Хаўмэя (карлікавая плянэта)
карлікавая плянэта / From Wikipedia, the free encyclopedia
(136108) Хаўмэя (сымбаль: )[1] — карлікавая плянэта, плютоід, транснэптунавы аб’ект (ТНА)[2]. Паводле дадзеных астраномаў з Палямарскай абсэрваторыі (Каліфорнія) мае памер, параўнальны з памерам Плютону, моцна выцягнутую форму й пэрыяд кручэньня вакол сваёй восі каля 4 гадзінаў. Мае 2 спадарожнікі з пэрыядамі звароту 18 і 49 сутак. Названая ў гонар гавайскай багіні ўрадлівасьці й дзетараджэньня[3].