ЦВЭЛ
Дзяржаўнае прадпрыемства Расеі ў галіне вытворчасьці ядзернага паліва, заснаванае ў верасьні 1996 году ў Маскве. / From Wikipedia, the free encyclopedia
«ЦВЭЛ»[3] («Цеплавыдзяляльны элемэнт»; рас. «ТВЭЛ») — дзяржаўнае прадпрыемства Расеі ў галіне вытворчасьці ядзернага паліва, заснаванае ў верасьні 1996 году ў Маскве.
Quick Facts Тып, Заснаваная ...
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 12 верасьня 1996 (27 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Дзяржаўны камітэт па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю Расейскай Фэдэрацыі |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Расея, Масква, Паўднёвая адміністрацыйная акруга, раён Маскварэчча-Сабурава, Кашырская шаша, д. 49 |
Ключавыя фігуры | Натальля Нікіпелава, Юры Аленін |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | ядзернае паліва, газавая цэнтрыфуга, кальц, літ і цыркон |
Абарачэньне | 187,744 млрд рас. рублёў[1] (2016 г.; $2,771 млрд)[2] |
Апэрацыйны прыбытак | 53,446 млрд рас.руб (2016 г.; $797,3 млн) |
Чысты прыбытак | 43,049 млрд рас.руб (2016 г.; $642,2 млн) |
Матчына кампанія | «Атамэнэргапрам» |
Аўдытар | АТ «КПМГ» |
Close
На 2018 год «ЦВЭЛ» таксама вырабляла газавыя цэнтрыфугі. Пастаўкі ядзернага паліва ажыцьцяўляліся на:
- 75 энэргетычных блёкаў (кожны 6-ы ў сьвеце) АЭС у Расеі і 13 дзяржавах Эўропы і Азіі, у тым ліку ў Індыі, Кітаі, Нідэрляндах, Нямеччыне і Швайцарыі;
- 30 дасьледчых рэактараў у 17 краінах;
- усе транспартныя рэактары расейскага атамнага флёту[4].
«ЦВЭЛ» вырабляла ядзернае паліва ў выглядзе цеплавыдзяляльных зборак (ЦВЗ) з узбагачаным уранам-235, уранавыя таблеткі і парашкі, кальц, літ і цыркон. ЦВЗ пастаўлялі на вода-вадзяныя ядзерныя рэактары віду ВВЭР (з вадой пад ціскам) і кіпучага віду (з кіпучай вадой), рэактары на хуткіх нэўтронах. Для ВВЭР, у тым ліку паводле праекту «АЭС-2006» (Беларуская АЭС), выраблялі ЦВЗА-Альфа (альтэрнатыўная) і ЦВЗ-М2 з 5-гадовым паліўным цыклем.