Црвена Зьвезда Бялград
сэрбскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Црвена Зьвезда» (па-сэрбску: Црвена звезда) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Бялграду. Заснаваны ў 1945 годзе. 19-разовы чэмпіён Югаславіі, 5-разовы чэмпіён Сэрбіі і Чарнагорыі, 10-разовы чэмпіён Сэрбіі. 12-разовы ўладальнік Кубка Югаславіі, 9-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі і Чарнагорыі, 7-разовы ўладальнік Кубка Сэрбіі. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1991).
Црвена Зьвезда | |
Поўная назва | Fudbalski Klub Crvena Zvezda |
---|---|
Заснаваны | 4 сакавіка 1945 |
Горад | Бялград, Сэрбія |
Стадыён |
Црвена Зьвезда Умяшчальнасьць: 55 538 |
Прэзыдэнт | Драган Джаіч[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Супэрліга |
· 2022—2023 | 1 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы crvenazvezdafk.com (сэрб.) (анг.) (рас.) |
Паводле апытаньня, праведзенага ў 2008 годзе, «Црвена Зьвезда» зьяўляецца самым папулярным футбольным клюбам Сэрбіі, маючы падтрымку ў 48,2% апытаных[1]. Клюб таксама мае шмат прыхільнікаў у іншых былых югаслаўскіх рэспубліках і ў сэрбскіх дыяспарах за мяжой. Галоўнымі супернікамі клюбу зьяўляецца бялградзкі «Партызан». Матчы чэмпіянату паміж гэтымі двума клюбамі вядомыя як «Адвечнае дэрбі». Згодна са сьпісам Міжнароднай фэдэрацыі гісторыі футболу і статыстыкі «Црвена Зьвезда» ўваходзіць у лік лепшых 200 эўрапейскіх клюбаў XX стагодзьдзя, маючы самы высокі рэйтынг сярод сэрбскіх клюбаў і клюбаў былой Югаславіі, займаючы 27-ы радок у сьпісе разам зь нідэрляндзкім клюбам «Фэеноорд».