Чатырохэвангельле Івана Аляксандра
Біблійны рукапіс XIV стагодзьдзя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чатырохэва́нгельле Іва́на Алякса́ндра, ці Чаты́ры Дабраве́сьці Івана Аляксандра (па-баўгарску: Четвероевангелие на (цар) Иван Александър) — ілюмінаваны рукапісны Эвангеляр XIV стагодзьдзя, напісаны на сярэднебаўгарскай мове, падрыхтаваны й ілюстраваны падчас валадараньня цара Івана Аляксандра ў Другім Баўгарскім царстве. Рукапіс лічыцца адным з найбольш каштоўных літаратурных твораў сярэднявечнай баўгарскай культуры.
Манускрыпт, які цяпер захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы, улучае тэкст чатырох Эвангельляў, ілюстраваных 366 (або 352 у залежнасьці ад групаваньня) мініятураў і складаецца з 286 пэргамэнтных фаліянтаў памерам 33 × 24,3 см, пазьней пранумараваных алоўкам. Аркуш № 74 быў выразаны і скрадзены ў пазьнейшыя часы; найімаверней на ім была мініятура з выяваю Суднага дня.