Чэмпіянат Эўропы па футболе 2004 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіяна́т Эўро́пы па футбо́ле 2004 го́ду — 12-ы чэмпіянат сярод нацыянальных зборных Эўропы, арганізаваны УЭФА. Праходзіў у Партугаліі з 12 чэрвеня па 4 ліпеня. У фінальнай частцы спаборніцтваў бралі ўдзел 16 камандаў. Чэмпіянат Эўропы ўпершыню праходзіў у Партугаліі. У фінале зборная Грэцыі перамагла зборную Партугаліі і ўпершыню ў сваёй гісторыі выйграла чэмпіянат Эўропы.
Quick Facts Падрабязнасьці чэмпіянату, Месца правядзеньня ...
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2004 году Партугалія Campeonato da Europa de Futebol 2004 | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Партугалія |
Час правядзеньня | 12 чэрвеня — 4 ліпеня |
Лік удзельнікаў | 51 |
— у фінальнай частцы | 16 |
Месца правядзеньня фіналу |
Эштадыю да Луш, Лісабон |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Грэцыя |
Другое месца | Партугалія |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 31 |
Забіта галоў | 77 (2.48 за гульню) |
Наведвальнасьць | 1 156 473 (37 306 за матч) |
Бамбардзір | Мілан Бараш (5 галоў) |
← 2000 2008 → |
Close