Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
XVIII Чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА сярод мужчынаў праходзіў з 9 чэрвеня па 9 ліпеня 2006 году ў Нямеччыне. У ім прымалі ўдзел 32 каманды, якія спачатку сустракаліся ў групавых матчах, каб вызначыць 16 найлепшых, якія згулялі адзін супраць аднаго ў стыкавых матчах да фіналу. Усяго адбыліся 64 сустрэчы.
Хуткія факты Падрабязнасьці чэмпіянату, Месца правядзеньня ...
Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году Нямеччына FIFA Fußball-Weltmeisterschaft Deutschland 2006 | |
Афіцыйная эмблема | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Нямеччына |
Лік удзельнікаў | 198 |
— у фінальнай частцы | 32 |
Месца правядзеньня фіналу |
Алімпіяштадыён Бэрлін |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Італія |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 64 |
Забіта галоў | 147 (2.3 за гульню) |
Наведвальнасьць | 3 353 655 (52 401 за матч) |
Бамбардзір | Міраслаў Клёзэ (5 мячоў) |
← 2002 2010 → |
Закрыць
Нямеччына выйграла права на правядзеньне чэмпіянату 6 ліпеня 2000 году, апярэдзіўшы Бразылію, Марока, Ангельшчыну і, нарэшце, у фінале, 12 галасамі супраць 11 — Паўднёвую Афрыку. У 2003 годзе Паўднёвая Афрыка ўсё жа заваявала права на правядзеньне чэмпіянату сьвету 2010 году.