Чэмпіянат сьвету па футболе 2022 году
катэгорыя ў праекце Вікімэдыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіяна́т сьве́ту па футбо́ле 2022 году — 22-і чэмпіянат сьвету па футболе, фінальны турнір якога прайшоў у 2022 годзе ў Катары. Арганізатар чэмпіянату сьвету 2022 году быў названы 2 сьнежня 2010 году ў швайцарскім Цюрыху. Турнір праводзіўся з 20 лістапада па 18 сьнежня 2022 году. Гэта быў першы чэмпіянат сьвету, які калі-небудзь ладзіўся ў арабскім сьвеце[1]. Да таго ж, гэта быў другі чэмпіянат сьвету, які будзе цалкам праводзіцца цалкам у Азіі пасьля 2002 году, калі турнір праходзіў у Рэспубліцы Карэі і Японіі. У спаборніцтве бралі ўдзел 32 дружыны, і гэта быў апошні турнір у такім фармаце, бо ўжо ў 2026 годзе на турніры ў ЗША, Мэксыцы і Канадзе заплянаванае павелічэньне да 48 камандаў. Праз моцную летнюю сьпёку ў Катары гэты чэмпіянат сьвету ладзіўся з канца лістапада па сярэдзіну сьнежня, што зрабіла яго першым турнірам, які не праводзіўся ў траўні, чэрвені або ліпені. Спаборніцтва ладзілася ў скарочаны час прыкладна за 28 дзён[2]. Першы матч на турніры пройдзе паміж зборнымі Сэнэгалу і Нідэрляндамі на стадыёне Эль-Тумама ў Досе. Фінал павінен адбыцца 18 сьнежня 2022 году ў нацыянальны дзень Катару. Дзейным чэмпіёнам ёсьць зборная Францыі[3].
Чэмпіянат сьвету па футболе 2022 году Катар | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Катар |
Час правядзеньня | 20 лістапада — 18 сьнежня 2022 года |
— у фінальнай частцы | 32 |
Месца правядзеньня фіналу |
Нацыянальны стадыён, Лусаіль |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Аргентына |
Другое месца | Францыя |
Трэцяе месца | Харватыя |
Чацьвертае месца | Марока |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 64 |
Забіта галоў | 172 (2.69 за гульню) |
Наведвальнасьць | 3 404 252 (53 191 за матч) |
Бамбардзір | Кіліян Мбапэ (8 галоў) |
← 2018 2026 → |