Чэ Гевара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрнэ́ста (Чэ) Ґева́ра (па-гішпанску: Ernesto Guevara (Che); 14 чэрвеня 1928, Расарыё, Арґентына — 9 кастрычніка 1967, Ля-Іґера, Балівія) — вядомы лацінаамэрыканскі марксісцкім рэвалюцыянэр, мэдык, партызанскі лідэр і паплечнік Фідэля Кастра, камандантэ Кубінскай рэвалюцыі.
Чэ Гевара | |
14 чэрвеня 1928(1928-06-14)[1][2][3][…] — 9 кастрычніка 1967(1967-10-09)[1][4][3][…] (39 гадоў) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | |
Зьяўляючыся маладым студэнтам-мэдыкам, Ґевара падарожнічаў па Паўднёвай Амэрыцы і быў шлыбока уражаны беднасьцю, голадам і хваробамі, якія мелі месца на ягоным родным кантынэнце. Ягонае памкненьне дапамагчы зрынуць тое, што ён бачыў, прывялі арґентынца да высновы, што ў бяздольлі Лацінскае Амэрыкі вінная капіталістычная эксплюатацыі з боку ЗША. Гэта падштурхнула яго на ўдзел у сацыяльных рэформах у Ґватэмале за часам прэзыдэнта Хакоба Арбэнса Ґусмана, які аднак быў зрынуты праз вайсковы пераварот зарганізаваны Цэнтральнай разьведвальнай ўправай (ЦРУ) ЗША, што замацавала палітычную ідэалёґію Ґевары. Пазьней у Мэхіка Ґевара сустрэў Рауля і Фідэля Кастра і разам зь імі адплыў на Кубу з мэтай зьвяржэньня кубінскага дыктатара, падтрыманага ЗША, Фульхэнсіё Батыста. Ґевара неўзабаве стаў вядомым сярод паўстанцаў, быў узведзены ў камандаваньне і згуляў ключавую ролю ў пераможнай двухгадовай партызанскай кампаніі, якая скінула рэжым Батысты.
Ґевара быў плённым пісьменьнікам, склаўшы падручнік па партызанскай вайне, а таксама апублікаваўшы мэмуары пра сваё юнацкае кантынэнтальнае падарожжа на матацыклах. Ён захапляўся марксізмам-ленінізмам і лічыў, што недаразьвіцьцё і залежнасьць краінаў трэцяга сьвету ёсьць прамым вынікам імпэрыялізму, нэакаляніялізму і манапольнага капіталізму, адзіным сродкам абароны ад якіх ён бачыў у пралетарскім інтэрнацыяналізьме і сусьветнай рэвалюцыі. У 1966—1967 гадох вёў рэвалюцыйную барацьбу ў Балівіі супраць рэакцыйна-дыктатарскага рэжыму Рэнэ Бар’ентаса, якога падтрымлівалі ЗША. У краіне ўсё больш узмацняліся палітычныя разыходжаньні паміж асобнымі праўрадавымі групоўкамі. У гэтых умовах у жніўні 1967 году ўзьнік востры ўрадавы крызіс. Урад Бар’ентаса абараняў інтарэсы буржуазных слаёў, зьвязаных з паўночнаамэрыканскім імпэрыялізмам. Ён абапіраўся на падтрымку камандаваньня войска. У кастрычніку 1967 году пры актыўнай дапамозе ЦРУ урад разграміў атрад Ґевары. Сам Чэ, будучы паранены, трапіў у палон і 9 кастрычніка быў расстраляны. Загад на пакараньне быў выкананы, не зважаючы на жаданьне ўраду ЗША пераправіць Чэ Ґевару ў Панаму дзеля далейшых допытаў[6].
Ґевара застаецца адначасова шанаванай і ажыўленай гістарычнай постацьцю, які выклікае палярызавацыю ў грамадзтве. У выніку пакутніцкай сьмерці, паэтычных заклікаў да клясавай барацьбы і імкненьня да стварэньня сьвядомасьці новага чалавека, абумоўленага маральнымі, а не матэрыяльнымі стымуламі, Ґевара ператварыўся ў квінтэсэнцыйную ікону розных левых рухаў. Ягоныя крытыкі, аднак, адзначаюць, што ён забіваў палітычных апанэнтаў, ліквідаваў свабодную прэсу і зьмяшчаў гомасэксуалаў у лягеры прымусовай працы[7][8]. Часопіс «Time» назваў яго адным з 100 самых уплывовых людзей XX стагодзьдзя.
Знакаміты ва ўсім сьвеце манахромны партрэт Чэ Ґевары анфас створаны ірляндзкім мастаком Джымам Фіцпатрыкам з фатаґрафіі кубінца Альбэрта Корды, зробленай у 1960 годзе. На бярэце Чэ бачная зорачка Хасэ Марці, адметная прыкмета камандантэ, атрыманая ад Фідэля Кастра ў ліпені 1957 году разам з гэтым званьнем.