Шальке-04 Гельзэнкірхэн
нямецкі футбольны клюб з Гельзэнкірхэну / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Шальке-04» (па-нямецку. FC Schalke 04) — нямецкі футбольны клюб з раёну Шальке ў Гельзэнкірхэне, які месьціца ў фэдэральнай зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Сяміразовы чэмпіён Нямеччыны, чатырохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (1997). Назва раёну меркавана азначае маленькае паселішча й перакладаецца прыкладна як «паселішча вакол чэрапа» (ням. «Gegend um den Schädel»), «паселішча на чэрапападобнай мясцовасьці» (ням. «Siedlung an schädelförmiger Gegend»). Адзін з самых папулярных футбольных клюбаў у Нямеччыне. 9 жніўня 2011 году колькасьць чальцоў клюбу перасягнула адзнаку ў 100 тысячаў чалавек, і па гэтым паказчыку «Шальке-04» займае другое месца ў Нямеччыне[2][3]. Найлепшага выніку ў эўракубках клюб дамогся ў 1997 годзе, выйграўшы Кубак УЭФА. Самы закляты вораг «Шальке-04» — дортмундзкая «Барусія». Дэрбі гэтых дзьвюх камандаў называецца Рурскім дэрбі. Гельзэнкірхэнскі клюб падтрымлівае сяброўскія адносіны з клюбам «Нюрнбэрг». Талісмана клюбу клічуць Эрвін (ням. Ährwin)[4].
Шальке-04 | |||||
Поўная назва | FC Gelsenkirchen-Schalke 04 e.V | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 4 траўня 1904 | ||||
Горад | Гельзэнкірхэн, Нямеччына | ||||
Стадыён |
Вэлтынс-Арэна Умяшчальнасьць: 62 271 | ||||
Кіраўнік | Клеменс Тэніс[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга 2 | ||||
· 2022—2023 | Бундэсьліга, 17 месца (паніжэньне) | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы schalke04.de (ням.) (анг.) (кіт.) |