Шуйскія
шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шуйскія (Šujskija; па-расейску. Шуйские, па-польску. Szuyscy) — княскі род у Расеі, ВКЛ і Польшчы. Паводле паходжаньня Рурыкавічы. Адыгрывалі значную ролю ў гісторыю Маскоўскае дзяржавы ХVІ — пачатку ХVІІ стагодзьдзяў. Адзін з прадстаўнікоў роду, князь Васіль IV Шуйскі, у 1606—1610 быў расейскім царом. У Расеі род згас у 1-й палове ХVІІ, яго беларуская лінія існуе й сёньня. Яе прадстаўнікі займалі пасады ў асноўным у Берасьцейскім ваяводзтве.