Эдмунд Бэрк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдмунд Бэрк (па-ангельску: Edmund Burke; 12 студзеня 1729, Дублін — 9 ліпеня 1797, Бікансфілд, Бакінгэмшыр) — ангельскі парлямэнтарый, палітычны дзеяч, публіцыст эпохі Асьветніцтва, ідэйны родапачынальнік брытанскага кансэрватызма. На выснове мастацка-філязофскіх ідэяў Бэрка склаліся асновы эстэтычных прынцыпаў гатычнае літаратуры[1].