Эдўард (возера)
возера ў Цэнтральнай Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́дўард — возера ў Цэнтральнай Афрыцы, на мяжы паміж Угандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, за некалькі кілямэтраў на поўдзень ад экватару. Самае маленькае зь Вялікіх азёраў Афрыкі. Названа ў гонар Эдўарда VII, старэйшага сына каралевы Вікторыі, у гонар якой, у сваю чаргу, названа іншае вялікае возера Афрыкі — Вікторыя. Назву возеру даў Генры Морган Стэнлі, які наведаў возера ў 1888 годзе. Пазьней возера было пераназвана ў Ідзі-Амін у гонар дыктатара Ўганды Ідзі Аміна, аднак сёньня возера зноў носіць сваё былое імя.
Возера
Эдўард
Lake Edward
Эдўард | |||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Эдўард (неадназначнасьць).
З возера выцякае рака Сэмлікі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |