Эканоміка Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эканоміка Беларусі — 66-я эканоміка ў сьвеце паводле аб’ёму сукупнага ўнутранага прадукту[1]. Па зьвестках Мінстату рост СУП Беларусі ў 2007 г. склаў 8,2%, інфляцыя склала 12,1%, рост прамысловай вытворчасьці 8,7%, рост інвэстыцыяў у асноўны капітал — 16,2%[2]. Валавы прадукт на душу насельніцтва (па парытэту пакупной здольнасьці) склаў 10 900 даляраў[3].
Хуткія факты Валюта, Фіскальны год ...
Эканоміка Беларусі | |
Эканамічныя паказьнікі | |
мікрараён Няміга ў Менску (2015 год) | |
Валюта | беларускі рубель |
---|---|
Фіскальны год | каляндарны |
Міжнародныя арганізацыі: | ЭАЭЗ |
Статыстыка | |
СУП (намінальны) | $62,572 млрд (2019) |
СУП паводле ППЗ | $195,599 млрд |
Месца СУП паводле ППЗ | 72-е |
Рост СУП | 1% |
СУП на душу насельніцтва па ППЗ | $6604 |
СУП па сэктарах эканомікі |
· сельская гаспадарка: 8,1% · прамысловасьць: 40,8% · сфэра паслугаў: 51,1% |
Інфляцыя (ІСЦ) | 5,3% (2019) |
Насельніцтва па-за мяжой галечы | 5,6% |
Каэфіцыент Джыні | 25,4 |
ІРЧП | 0,817 |
Эканамічна актыўнае насельніцтва | 4 975 430 |
Занятасьць насельніцтва па сэктарах эканомікі |
· сельская гаспадарка: 9,7% · прамысловасьць: 23,4% · сфэра паслугаў: 66,8% |
Узровень беспрацоўя | 4,8% |
Асноўныя галіны | харчовая, нафтаперапрацоўка |
Індэкс лёгкасьці вядзеньня бізнэсу | 49-е |
Вонкавы гандаль | |
Экспарт | $42,247 млрд |
Галіны экспарту | нафтаперапрацоўка, хімічная |
Партнэры па экспарце | Расея 38,3%, Эўразьвяз 30%, Ўкраіна 12% |
Імпарт | $41,327 млрд |
Галіны імпарту | нафтавая, газавая |
Партнэры па імпарце | Расея 58,8%, Эўразьвяз 18,6%, Кітай 8,2% |
Наўпроставыя замежныя інвэстыцыі | $6,929 млрд |
Дзяржаўныя фінансы | |
Дзяржаўная запазычанасьць | 53,4% СУП |
Вонкавая запазычанасьць | $39,92 млрд |
Дзяржаўныя даходы | $22,15 млрд |
Дзяржаўныя расходы | $20,57 млрд |
Замежныя рэзэрвы | $7,315 млрд |
Асноўная крыніца: CIA World Fact Book Калі не пазначана іншае, усе лічбы прыведзеныя ў далярах ЗША |
Закрыць
Паводле дакладу ААН па выніках 2007 году эканамічны рост у Беларусі склаў 8%. Інфляцыя ў 2007 ацэньваецца ў дакладзе ў 8,5%[4].
У першым паўгодзьдзі 2008 году рост СУП склаў 10,4%, інфляцыя склала 7,3%[5][6]
Паводле стану на 1 лютага 2015 году вонкавы дзярждоўг Беларусі склаў $12,3 млрд.[7]