Электрамабіль
аўтамабіль з электрычным рухавіком / From Wikipedia, the free encyclopedia
Электрамабі́ль (грэц. ἤλεκτρον + лац. mobilis — бурштын + рухомы) — аўтамабіль, што прыводзіцца ў рух электрарухавіком зь сілкаваньнем ад акумулятара і супэркандэнсатара. Вызначаецца бясшумнасьцю, бяздымнасьцю, простасьцю кіраваньня і высокай рухомасьцю. У 1837 г. шатляндзкі хімік Робэрт Дэвідсан (1804—1894) пабудаваў першы такі самаход[1]. Выдатак зарада акумулятара павялічваецца, калі частка электрычнасьці ідзе на абагрэў самахода ўзімку. Пагатоў генэратар можа аднавіць частку зарада за кошт кручэньня колаў[2].