![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e5/Elfriede_jelinek_2004_small.jpg/640px-Elfriede_jelinek_2004_small.jpg&w=640&q=50)
Эльфрыдэ Елінэк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эльфрыдэ Елінэк (па-нямецку: Elfriede Jelinek; нар. 20 кастрычніка 1946) — аўстрыйская пісьменьніца і драматург габрэйскага паходжаньня, якая піша пераважна на фэміністычныя тэмы.
Нарадзілася Елінэк у аўстрыйскім мястэчку Мюрцушлаг, яе бацька, габрэй, паходзіць з Чэхіі, а маці — зь Вены. Елінэк атрымала музычную адукацыю ў Венскай кансэрваторыі. Ейны літаратурны дэбют адбыўся ў 1967 годзе, калі яна выдала сваю першую кнігу паэзіі. Елінэк піша прозу, вершы і п’есы. Паводле рамана Елінэк «Піяністка» рэжысэр Міхаэль Ханэке зьняў фільм, які атрымаў Гран-пры на Канскім кінафэстывалі 2001 году. Сярод іншых твораў пісьменьніцы — раманы «Пажадлівасьць» (Lust) і «Каханкі» (Die Liebhaberinnen). У 2004 годзе Елінэк атрымала Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры «за музычныя плыні галасоў і контар-галасоў у яе раманах і п’есах, якія з выключнай моўнай стараннасьцю дэманструюць абсурднасьць грамадзкіх клішэ і іхнюю прыгнятальную сілу». Асноўныя тэмы ейнай творчасьці: жаночая сэксуальнасьць, вайна паміж жанчынай і мужчынам.
На беларускую мову Нобэлеўскую лекцыю Елінэк пераклаў Альгерд Бахарэвіч[6], урывак з рамана «Дзеці мёртвых» — Вольга Гронская[7].