From Wikipedia, the free encyclopedia
Элізэйскія палі або Шанз-Элізэ (па-француску: avenue des Champs-Élysées або les Champs-Élysées, або проста les Champs) — адна з галоўных магістраляў у VIII акрузе Парыжа. Элізэйскія палі распасьціраюцца ад плошчы Канкорд да Трыюмфальнай аркі. Працягласьць 1915 м, шырыня 71 м.
Назва паходзіць ад Элізэйскіх палёў (Ἠλύσιον πεδίον) з грэцкай міталёгіі, дзе яны абазначаюць краіну падземнага царства, у якой пануе вечная вясна і праводзяць час бесклапотны час героі і людзі, якія вялі праведны лад жыцьця.
Паводле папулярнага стэрэатыпу, Элізэйскія палі — самая прыгожая вуліца ў сьвеце (па-француску: la plus belle avenue du monde). З прычыны высокага кошту нерухомасьці ў дамах па Элізэйскія палях нямнога жыхароў, у будынках разьмяшчаюцца пераважна крамы і офісы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.