Энцыкляпэдычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Энцыкляпэдычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона (скар. ЭСБЕ) — расейская ўнівэрсальная энцыкляпэдыя.
Выдавец — акцыянэрнае выдавецкае таварыства Ф. А. Бракгаўз — І. Эфрон (Пецярбург, 1890—1907). Выданьне выходзіла ў двух варыянтах — 41 асноўны том і 2 дадатковыя (меншая частка накладу) і 82 асноўныя і 4 дадатковыя паўтомы. Паўтомы маюць падвойную нумарацыю — напрыклад, паўтомы 49 і 50 (нумары на карэньчыку) на тытульных аркушах нумаруюцца XXV і XXVа. Першыя 8 паўтомаў выдадзеныя пад рэдакцыяй І. Андрэеўскага, астатнія — пад рэдакцыяй К. Арсеньева і Ф. Петрушэўскага.
Энцыкляпэдыя ўтрымлівае: 121 240 артыкулаў, 7 800 ілюстрацыяў, 235 мапаў.
- Малы энцыкляпэдычны слоўнік
У 1899—1902 роках выпускаўся «Малы энцыкляпэдычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона» (у 3-х томах) і ў 1907—1909 другое выданьне ў 4-х томах.
- Новы энцыкляпэдычны слоўнік
У 1911—1916 выпускаўся «Новы энцыкляпэдычны слоўнік» (выйшла 29 томаў з вызначаных 48, апошняе слова — «Отто»).
У РНБ захоўваюцца карэктурныя асобнікі т. 30 (Падалка — Пермская епархия; няпоўны, без пачатку) і т. 31 (Пермская система — Познанское великое княжество).