![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/Escudo_de_Estudiantes_de_La_Plata.svg/langbe-tarask-640px-Escudo_de_Estudiantes_de_La_Plata.svg.png&w=640&q=50)
Эстудыянтэс Ля-Плята
аргентынскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Эстудыя́нтэс» (па-гішпанску: Estudiantes) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Ля-Плята, які належыць да аглямэрацыі Вялікага Буэнас-Айрэсу. Клюб гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе, дзе праводзіць большую частку сваёй гісторыі. Клюб зьяўляецца адным з самых пасьпяховых у Аргентыне, менавіта ён у 1967 годзе стаў першым чэмпіёнам краіны зь ліку камандаў, якія не адносяцца да гэтак званай «Вялікай пяцёркі». Асноўным супернікам клюбу ёсьць каманда «Хімнасія і Эсгрыма», менавіта зь якой выйшлі незадаволеныя гульцы і заўзятары і стварылі клюб «Эстудыянтэс». Матчы паміж гэтымі супраціўнікамі носяць назву Дэрбі Ля-Пляты.
Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Эстудыянтэс | |
![]() | |
Поўная назва | Club Estudiantes de La Plata |
---|---|
Заснаваны | 4 жніўня 1905 |
Горад | Ля-Плята, Аргентына |
Стадыён |
Сьюдада-дэ-Ля-Плята Умяшчальнасьць: 53 000 |
Прэзыдэнт | Хуан Сэбастыян Вэрон[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прафэсійная футбольная ліга |
· 2023 | 5 месца |
![]() estudiantesdelaplata.com (гішп.) |
Закрыць
Акрамя футбольнай каманды клюб мае каманды па баскетболе, гандболе, хакеі на траве, гольфе, валейболе, дзюдо і плаваньні.