![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f1/Aether_in_battle_with_a_lion-headed_Giant.jpg/640px-Aether_in_battle_with_a_lion-headed_Giant.jpg&w=640&q=50)
Этэр (міталёгія)
старажытнагрэцкае боства / From Wikipedia, the free encyclopedia
Этэ́р (па-старажытнагрэцку: Αἰθήρ — горнае паветра) у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] — верхні пласт паветра (неба), месцазнаходжаньне багоў, а таксама ягонае ўвасабленьне (пэрсаніфікацыя) — боства Этэр.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f1/Aether_in_battle_with_a_lion-headed_Giant.jpg/640px-Aether_in_battle_with_a_lion-headed_Giant.jpg)
Этэр як частка сьвету — верхні (горны), найбольш лёгкі (тонкі, разрэджаны), празрысты й прамяністы пласт паветра, верхні пласт неба, якім дыхаюць і жывуць багі. Этэр дасягае вяршыні Алімпа, дзе знаходзяцца алімпійскія багі.
Па найбольш папулярнай вэрсыі, бог Этэр быў сынам Эрэба (падземнай Цемры) і Нікты-Ночы, братам Гемэры (Дня)[2].
Па вэрсіі паэмы «Тытанамахія», Этэр і Гемэра былі бацькамі Геі-Зямлі, Урана-Неба[3], Понта (Мора), Акіяна, Тартара. У выкладзе Гігіна, Этэр нарадзіўся ад Хаоса й Імглы[4]. Па іншай вэрсіі, Этэр — бацька Зэўса[5]. Зываецца бацькам вятроў[6].