![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/71/Maple_leaves.jpg/640px-Maple_leaves.jpg&w=640&q=50)
Явар
від расьлінаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́вар, клён ілжэплятанавы (Acer pseudoplatanus) — лістападнае дрэва роду клён сямейства кляновых.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Явар (неадназначнасьць).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/71/Maple_leaves.jpg/640px-Maple_leaves.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8d/Acer_pseudoplatanus_MHNT.BOT.2004.0.461.jpg/640px-Acer_pseudoplatanus_MHNT.BOT.2004.0.461.jpg)
Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона густая, пірамідальна-шарападобная. Лісьце пальчаталопасьцевае, востраканцовае, чараньковае. Кветкі жоўта-зялёныя, духмяныя, у доўгіх паніклых гронках; плод — двухкрылка. Жыве да 100 і больш гадоў.
Радзіма явару — Паўднёвая Эўропа і Малая Азія.
На Беларусі вырошчваюць як дэкаратыўную расьліну ў садах і парках. Мае формы з пурпуровым і бела-стракатым лісьцем. Цьвіце ў чэрвені.