беларускі вайсковы й грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Язэ́п Дакіне́віч (1906, в. Галынцы — ?) — беларускі вайсковы й грамадзкі дзеяч, зарганізаваў Беларускую народную самапомач і беларускую самаахову на Слонімшчыне. Пазьней сфармаваў гэтаксама 48-ы батальён дапаможнае паліцыі.
Язэп Дакіневіч | |
1906 — ? | |
Язэп Дакіневіч у Слоніме (1943 рок) | |
Прыналежнасьць | Другая Рэч Паспалітая (да 1939) Беларуская народная самапомач (1941–?) Беларуская незалежніцкая партыя (1942–?) Трэці Райх (1942–1944) Беларуская краёвая абарона (1944) |
---|---|
Род войскаў | пяхота дапаможная паліцыя |
Гады службы | Другая Рэч Паспалітая(?–?) Беларускі корпус самааховы (1942–1943) шуцманшафт (1943–1944) Беларуская краёвая абарона (1944) |
Званьне | падхарунжы старшы лейтэнант |
Частка | 48-ы батальён дапаможнай паліцыі |
Камандаваў | Слонімскі батальён беларускае самааховы |
Пасада | загадчык харчоўні й начлежнага дому БНС (1941–?) афіцэр прапаганды (1943) акруговы начальнік БКА (1944) намесьнік БЦР у Слонімскай акрузе (1944) |
Бітвы/войны | Другая сусьветная вайна Нямецка-савецкая вайна |
Служыў у польскай арміі, зьяўляўся афіцэрам. Дасягнуў званьня падхарунжага[1].
З 1941 року загадчык харчоўні й начлежнага дома Самапомамачы[2][3].
У 1942 годзе прымае ўдзел на ўстаноўчым зьезьдзе Беларускае незалежніцкае партыі ў Менску[4].
У 1942—1943 роках — камандовец Слонімскага батальёну беларускае самааховы.
У другой палове 1943 году нямецкія паліцыйныя ўлады пастанавілі зарганізаваць яшчэ тры беларускія паліцыйныя адзінкі: 48-ы батальён у Слоніме, 60-ы батальён у Баранавічах і 36-ы полк ва Ўрэччы Слуцкае акругі. Акруговы камісар Слонімскай акругі супольна зь нямецкім акруговым начальнікам паліцыі папрасілі ў жніўні 1943 году да сябе спадара Дакіневіча й слонімскага павятовага старшыню спадара Цітовіча і абвясьцілі ім, што нямецкія ўлады дазваляюць зарганізаваць беларускае войска і што ў Слоніме мае быць створаны першы батальён, камандоўцам якога будзе якраз Дакіневіч[5].
Дакіневіч прыймаў ахвотнікаў, выступаў перад імі з гарачымі прамовамі й нястомна заладжваў усе справы па арганізацыі батальёну. Празь некалькі дзён у батальён прыбыло каля 5.000 чалавек[1], у разоў пяць больш, чымся было наогул патрэбна. Немцы вельмі дзівіліся такому зьявішчу, хвалілі Дакіневіча, і пакрысе пачалі самі брацца за людзей.
Калі Дакіневіч зарганізаваў батальён, прыбыў сапраўдны камандовец батальёну маёр-немец, а зь ім разам і ўся абсада батальёну — таксама немцы. Дакіневіч застаўся пры батальёне ў ролі афіцэра прапаганды. Немцы, праўда, вельмі лічыліся з Дакіневічам, нават называлі яго камандоўам батальёну, бо ведалі, — калі сыйдзе з батальёну Дакіневіч, то й увесь батальён разьляціцца, але гэта справы не зьмяняла[1].
У кастрычніку 1943 году Францішак Кушаль прыехаў на інспэкцыю гэтага батальёну. Батальён прадстаўляўся вельмі добра, быў баёва настроены, выпадкі дэзэрцыі былі вельмі рэдкія. Адно жаданьне, якое мелі жаўнеры — гэта каб камандоўцы ў іх былі беларусы.
Неўзабаве батальён пачаў змагацца супраць партызанаў. Пад поглядам баёвым ён таксама паказаў сябе з найлепшага боку. І вось у меру таго, як батальён станавіўся штораз мацнейшым, значэньне Дакіневіча ў батальёне немцамі памяншалася. У сакавіку (зь некаторых крыніцаў у лютым) 1944 году Дакіневіч быў пакліканы на пасаду акруговага начальніка БКА. Заняты цалкам новаю працаю, ён амаль зусім адыйшоў ад батальёну.
Увосень 1943 году з прыездам тэатральнае групы Менскага Тэатру прайшлі арышты з-за даносаў тутэйшага беларускага актыву на сваю апазыцыю. Арышты не былі навінай у месьце, арыштоўваліся нягледзячы на тое, хто на каго падаваў данос, абы што-небудзь можна было выдумаць. Дзякуючы гэтым даносам, немцы арыштоўвалі беларусаў-нацыяналістаў. Збольшага да арыштаў у Слоніме спрычыніліся Дакіневіч і Данілюк, якія, нават калі нешта проста здавалася, беглі да немцаў, а тыя высылалі сваё СД і паарыштоўвалі. Таму Дакіневіч пазьней дасягнуў даверу Астроўскага й стаўся акруговым начальнікам БКА у Слонімскай акрузе[6] ў лютым 1944 году[7]. Паводле Алеся Асіповіча-Асіпчыка, Дакіневіч быў таксама прызначаны як намесьнік БЦР у Слонімскай акрузе[8], аднак, паводле кнігі «Беларусь учора і сяньня», якую напісалі тагачасьнікі, намесьнікам БЦР у Слонімскай Акрузе быў А. А. Аўдзей[6]. Праз Дакіневіча ў астрог патрапілі: Стэфа Лыскавец, Сяргей Новік-Пяюн, паэт Міско (Івэрс) і іншыя. Палова з арыштаваных была выпушчаная, а іншая выслана ў Калдычава па разглядзе ўжо Баранавіцкага СД.[8]
З 1944 року жыў на эміграцыі. Спачатку ў Баварыі меў уласную рэстарацыю, падтрымліваў сувязі зь беларусамі, дапамагаў ім, потым перасяліўся ў Аргентыну. Але існуе вэрсія, што ў другой палове 1940-х гадоў ён вярнуўся ў Польшчу да сваёй каханай дзяўчыны, зь якой пазнаёміўся ў Слоніме. Там яны сустрэліся й ажаніліся. У Польшчы Дакіневіч пражыў свае апошнія рокі пад іншым прозьвішчам, адыйшоўшы ад усіх беларускіх справаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.