From Wikipedia, the free encyclopedia
2-я горная дывізія (па-нямецку: 2. Gebirgs-Division) — створаная ў красавіку 1938 году з 6-й дывізіі аўстрыйскай арміі.
2-я горнастралковая дывізія | |
па-нямецку: 2. Gebirgs-Division | |
Гады існаваньня |
красавік 1938 — травень 1945 |
---|---|
Краіна | Трэці райх |
Войны | Другая сусьветная вайна |
Удзел у |
Польшча, Нарвэгія, Мурманск, Заходні фронт |
Вядомыя камандзіры | Георг фон Хэнгель |
У верасьні 1939 году дывізія ўдзельнічала ў Польскай кампаніі (нападала з Славаччыны ў кірунку Львову).
У 1940 годзе ўдзельнічала ў Нарвэскай кампаніі, у тым ліку ў баях за Нарвік. У чэрвені 1940 году ваявала пад Нарвікам (у складзе 138-й і 139-й горна-егерскія палкі), уваходзіла ў склад 19-га горнага корпусу «Нарвэгія» 20-й Ляпляндзкай арміі.
З 22 чэрвеня 1941 — наступала на Мурманск. У лістападзе 1944 — адступіла ў Нарвэгію. У 1944 падразьдзяленьні дывізіі ўтрымлівалі найболей трывалыя ўмацаваньні ў цэнтры абароны корпусу, перакрывалі кірункі на Люостары і Пэтсама. У кастрычніку 1944 году дывізія акружана і зьнішчана ў раёне Кандалякшы. Рэшткі перадысьлякаваны ў Данію, перафармаваны, бралі ўдзел у лютым 1945 году ў баях пад Вюртэмбэргам.
Зь лютага 1945 — на Заходнім фронце (на заходняй мяжы Нямеччыны). Да канца вайны рэшткі дывізіі адступілі ў заходнюю Аўстрыю. Здаліся амэрыканцам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.