Сьпіс сузор’яў
артыкул-сьпіс Вікімэдыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У гэтым артыкуле пералічаныя 88 сучасных сузор’яў паводле вызначэньня Міжнароднага астранамічнага зьвязу.
Большасьць сучасных сузор’яў, кавалкаў зорнага неба, асабліва ў паўночным паўшар’і, былі прыдуманыя яшчэ бабілёнцамі і грэкамі. Калі эўрапейцы дасканала авалодалі мараходзтвам і адкрылі сабе дзьверы ў паўднёвыя моры, паступова былі прыдуманыя сузор’і і ў паўднёвым паўшар’і. Ня ўсе такія прыдумкі былі ўхваленыя, але ў 1922 годзе Міжнародны астранамічны зьвяз зацьвердзіў сьпіс з 88 сучасных сузор’яў, які базуецца на грунтоўнай працы Пталемэя, Лякайля, Гэвэліюса і іншых астраномаў мінуўшчыны. Эжэн Жазэф Дэльпорт вызначыў дакладныя граніцы паміж сузор’ямі, каб гэтым чынам адзін пункт на зорным небе адназначна належыў толькі аднаму астранамічнаму сузор’ю.