Delphi (мова праграмаваньня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Delphi — мова праграмаваньня, якая выкарыстоўваецца ў аднайменным асяродзьдзі распрацоўкі. Спачатку мова называлася Object Pascal. Пачыная з асяродзьдзя распрацоўкі Delphi 7.0, у афіцыйных дакумэнтах Borland пачалі выкарыстоўваць назву Delphi для пазначэньня мовы Object Pascal.
У гэтым артыкуле няма спасылак на крыніцы інфармацыі. |
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Delphi.
Распрацоўка новага асяродзьдзя праграмаваньня пачалася з моманту калі Borland вырашылі, што патрэбны Pascal з больш прадуманай рэалізацыяй аб’ектна-арыентаванага праграмаваньня, і пачалі распрацоўку Delphi, якая выкарыстоўвала ідэі Object Pascal, прапанаваныя кампаніяй Apple за аснову. Borland таксама называў сваю рэалізацыю Object Pascal у першых вэрсіях Delphi, аднак зьмяніў назву на «мова праграмаваньня Delphi» ў далейшым. Асноўнае дапаўненьне ў параўнаньні з папярэднімі вэрсіямі — заснаваная на спасылках (reference-based) аб’ектная мадэль, віртуальныя канструктары і дэструктары, і ўласьцівасьці. Існуе некалькі кампілятараў, заснаваных на гэтым дыялекце. Ад 2008 году замест Borland Delphi пачала выпускацца Embarcadero Delphi.