![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/5/54/Google_search_mainpage_be.png/640px-Google_search_mainpage_be.png&w=640&q=50)
Google search
пошукавы інтэрнэт-сэрвіс / From Wikipedia, the free encyclopedia
Google search — пошукавая сыстэма ад Google, якая займае першае месца па колькасьці карыстальнікаў у Сеціве — 84,91%[2][3]. Google апрацоўвае сотні мільёнаў запытаў штодзень. Першапачаткова сыстэма была разробленая Лэры Пэйджам і Сяргеем Брынам у 1997 годзе[1].
Пошук Google | |
![]() | |
![]() Галоўная старонка беларусамоўнае вэрсіі | |
Тып | Пошукавая сыстэма |
---|---|
Даступныя мовы | Беларуская і 122 іншыя (2015) |
Уладальнік | Google Inc. |
Аўтар | Сяргей Брын і Лэры Пэйдж |
Пачатак працы | 15 верасьня 1997 (26 гадоў таму)[1] |
Камэрцыйны? | Так |
Рэгістрацыя | Па жаданьні |
Прыбытак | Праз AdWords |
Актуальны стан | Працуе |
Рэйтынг Alexa | 1 |
Мова праграмаваньня | C, C++ і Python[d] |
Google.com |
Акрамя, натуральна, пошуку па словах, Google падтрымлівае іншыя карысныя функцыі: сынонімы, прагнозы надвор’я, часавыя пасы, біржавыя індэксы, мапы, зьвесткі пра землятрусы, расклады паказу фільмаў і гэтак далей. Акрамя гэтага, падтрымліваецца канвэртацыя адзінак вымярэньня і грошаў, вылічэньні (3*4+sqrt(6)-pi/2), пошук па патэнтах і іншае.
Вынікі пошуку выводзяцца суадносна са спэцыяльнай тэхналёгіяй «PageRank», якая зьяўляецца камэрцыйнай тайнай. Акрамя гэтага, завалоданьне інфармацыяй пра альгарытм працы PageRank можа сапсаваць вынікі ў выгаду спамэраў. Вынікі пошуку можна ўдакладніць мноствам шляхаў, напрыклад, выдаліць вынікі, у якіх сустракаецца «слова»: запыт -слова.