IP-код
стандарт абароны электраабсталяваньня ад узьдзеяньня вады і пылу / From Wikipedia, the free encyclopedia
IP-код альбо код ступені абароненасьці ад забруджвальнікаў паказвае, наколькі прылада абароненая ад вады і пылу. Усталяваны стандартам IEC 60529 Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (МЭК), які тлумачыць разуменьне ступеняў абароны з дапамогай мэханічных і электрычных карпусоў(d) супраць пранікненьняў, пылу, выпадковых удараў і вады.
Стандарт быў уведзены, каб палегчыць звычайным карыстальнікам разуменьне такіх рэклямных паняткаў, як, напрыклад, водастойкасьць. Код складаецца з абавязковых літараў IP і двух абавязковых лічбаў ад 0 да 9, дзе 0 — адсутнасьць абароны, а 9 — найбольшы ўзровень. Для вонкавага выкарыстаньня прылада мусіць мець ступень абароненасьці ня меней за IP22.