![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/AC-130H_Spectre_jettisons_flares.jpg/640px-AC-130H_Spectre_jettisons_flares.jpg&w=640&q=50)
Lockheed AC-130
From Wikipedia, the free encyclopedia
Lockheed AC-130 — цяжкаўзброены самалёт падтрымкі сухапутных падразьдзяленьняў. Базаю для дадзенай мадэлі зьяўляецца транспартны самалёт C-130 фірмы Lockheed. Усталёўку ўзбраеньня і дадатковага абсталяваньня ажыццяўляла фірма Boeing. Прымаў актыўны ўдзел ва віетнамскай вайне.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/AC-130U_Sensor_Operator.jpg/640px-AC-130U_Sensor_Operator.jpg)
Lockheed AC-130 | |
![]() | |
Тып | самалёт агнявой падтрымкі |
---|---|
Вытворца | Lockheed |
Першы палёт | верасень 1967 |
Пачатак эксплюатацыі | 1967 |
Канец эксплюатацыі | 1995 |
Статус | на службе |
Асноўныя эксплюатанты | ![]() |
Усяго выраблена | 47 |
Кошт адзінкі | AC-130H: US$132,4 мільёну AC-130U: US$190 мільёнаў |
Базавая мадэль | Lockheed C-130 Hercules |
У агульнай складанасьці было распрацавана некалькі мадыфікацыяў АС-130, якія адрозьніваліся наборам артылерыйска-кулямётнага ўзбраеньня і радыётэхнічных сродкаў. У наш час на ўзбраеньні Камандаваньня адмысловых апэрацыяў ВПС ЗША складаюцца толькі трынаццаць самалётаў AC-130U «Спукі» (Spooky, на ўзбраеньні з 1995 году, кошт аднаго самалёта $190 млн.) і восем AC-130H «Спэктар» (Spectre, з 1972 году, $132,4 млн.).
Самалёт прызначаны для рашэньня наступных задачаў:
- непасрэдная авіяцыйная падтрымка войскаў;
- патруляваньне і парушэньне камунікацыяў праціўніка;
- нанясеньне ўдараў па загадзя выяўленых аб’ектах праціўніка ці ж па аб’ектах, цэлеўказаньне па якіх паступае падчас патруляваньня (знаходжаньня ў паветры);
- забесьпячэньне абароны сваіх базаў і важных аб’ектаў.
Экіпаж самалёта АС-130 уключае пяць афіцэраў (два пілёта, штурман, апэратар бартавых сыстэмаў артылерыйскага ўзбраеньня і апэратар сыстэмаў РЭБ) і восем радавых (бартавы інжынер, апэратар ТВ-камэраў, апэратар ІК-апаратуры, зараджала і чатыры стралка).