Нацыянальная ўправа паветраплаваньня і космасу
ведамства фэдэральнага ўраду ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальная ўправа паветраплаваньня і космасу (скарот анг. NASA — трансьліт. НАСА) — ведамства фэдэральнага ўраду ЗША, заснаванае ў 1958 годзе для дасьледаваньня касьмічнай прасторы.
Нацыянальная ўправа паветраплаваньня і космасу | |
анг. National Aeronautics and Space Administration | |
лягатып | |
Абрэвіятура | НУПК |
---|---|
Папярэднік | Нацыянальны дарадчы камітэт паветраплаваньня |
Дата ўтварэньня | 29 ліпеня 1958 (65 гадоў таму) |
Тып | дзяржаўная арганізацыя |
Юрыдычны статус | асацыяцыя |
Мэта | навуковыя дасьледаваньні |
Штаб-кватэра | Вашынгтон (акруга Калюмбія) |
Каардынаты | 38.8831° пн. ш. 77.0164° з. д. / 38.8831; -77.0164 |
Сяброўства | ORCID |
Адміністратар | Біл Нэльсан |
Бюджэт | 24 млрд даляраў ЗША (2022 год) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 17 960 (2022 год) |
Сайт | nasa.gov |
Усе выявы й відэаматэрыялы, якія атрымалі яго падразьдзяленьні, у тым ліку з дапамогай шматлікіх тэлескопаў і інтэрфэромэтраў, публікуюцца як грамадзкая ўласнасьць і могуць вольна капіявацца, г. зн. няма ніякай абароны аўтарскімі правамі. Валодае самым вялікім бюджэтам сярод усіх зямных касьмічных агенцтваў (на 2005 — каля $16,2 млрд). Адміністратара ведамства прызначае прэзыдэнт ЗША. Ад 2005 да 2009 году ім быў Майкл Грыфін[1]. Ад 2009 да 20 студзеня 2017 году кіраўніком быў генэрал-маёр Чарлі Болдэн[2]. Супрацоўнічае з шматлікімі кампаніямі і навуковымі інстытутамі па ўсім сьвеце.