From Wikipedia, the free encyclopedia
Pur:Pur — украінскі індзі-поп гурт зь места Харкаў.
«Pur:Pur» | |
Гады | 2008 — цяперашні час |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Украіна, Харкаў |
Мова | украінская, расейская, ангельская |
Жанр | індзі, лаўнж |
Удзельнікі | Ната Сьмірына Яўген Жэбко Станіслаў Конанаў |
purpurmusic.com |
Гурт хутка зрабіўся папулярным дзякуючы павольнаму, лёгкаму й мэлядычнаму гучаньню[1], таксама праз пашырэньне сваіх запісаў у сеціве. Пачынаўся як акустычнае трыё зь філязофіяю «мінімум сродкаў — максымум рознанапрамкавага гучаньня», так жа выйшаў другі альбом, стаўшы глебаю для экспэрымэнтаў. Гурт прымаў удзел у фэстах «Аксамітавы сезон»[1]«ВДОХ», «Мамакабо», «Джаз-Кактэбэль», «Гогаль-фэст», «Усадьба-джаз».
Вонкавыя мэдыяфайлы | |
---|---|
Выявы | |
Гурт Pur:Pur | |
Аўдыёфайлы | |
Другі альбом гурту разьмешчаны тут | |
Відэафайлы | |
Відэа-кліп на песьню «Me is» |
Гурт заснаваны ў лютым 2008 году, калі Ната Сьмірына й Яўген Жэбко запампавалі на YouTube сваё першае відэа на песьню «Me is». Пасьля гэтага гурт запрасілі выступаць на фэсьце «ВДОХ». Пад час выступу гурт ператварыўся ў трыё, дадаўшы да свайго складу гітарыста Станіслава Конанава.
14 лютага 2010 году гурт выклаў у сеціва свой дэбютны альбом «Pure». Усе песьні альбому англамоўныя.
У чэрвені 2010 году зьявіўся новы альбом гурту «Understandable», які меў песьні на расейскай мове й адну на ўкраінскай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.