Rolling Stone
часопіс ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Rolling Stone» (па-беларуску: Роллінґ Стоўн) — амэрыканскі часопіс, прысьвечаны музыцы й поп-культуры. Быў заснаваны ў Сан-Францыска ў 1967 року. Выходзіць два разы на месяц. Тыраж — каля паўтара мільёна экзэмпляраў. Сёньня часопіс мае некалькі міжнародных вэрсіяў.
У 2002 року на падставе маштабнага апытаньня найбольш аўтарытэтных музыкаў і крытыкаў быў апублікаваны Сьпіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў па вэрсіі Rolling Stone, а ў 2004 — Сьпіс 500 найлепшых песень усіх часоў па вэрсіі Rolling Stone.