Спэцыфічны каэфіцыент паглынаньня
From Wikipedia, the free encyclopedia
SAR (па-ангельску: Specific Absorption Rates — спэцыфічны каэфіцыент паглынаньня) — узровень выпраменьваньня, што вызначае энэргію электрамагнітнага поля, якая вылучаецца ў тканінах цела чалавека за адну сэкунду.
Дадзеным паказчыкам, у прыватнасьці, вымяраюць велічыню шкоднага ўзьдзеяньня мабільных тэлефонаў на чалавека.
Адзінкай вымярэньня SAR зьяўляецца ват на кіляграм.
- У Эўропе дапушчальнае значэньне выпраменьваньня складае 2 Вт/кг для 10 грамаў тканін.
- У ЗША выкарыстоўваецца іншая сыстэма вымярэньняў — фэдэральная камісія па сувязі (FCC) сэртыфікуе толькі тыя мабільныя апараты, SAR якіх не перавышае 1,6 Вт/кг для 1 грама тканін.
- У Расеі свая сыстэма вымярэньня выпраменьванай магутнасьці — у ватах на квадратны сантымэтар.