Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band
From Wikipedia, the free encyclopedia
Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band — восьмы студыйны альбом The Beatles. Выдадзены 1 чэрвеня 1967 году, ён стаўся азначальным прыкладам стылістыкі псыхадэлічнага року. Шматлікія музыказнаўцы адзначаюць гэты твор як найбольш уплывовы альбом усіх часоў.
Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band | ||
---|---|---|
Альбом The Beatles | ||
Выдадзены | 1 чэрвеня 1967 г. | |
Запісаны | 6 сьнежня 1966 — 21 красавіка 1967 | |
Жанр | псыхадэлік-рок · рок | |
Працягласьць | 39:42 | |
Выдавец | Parlophone · Capitol | |
Прадусар | Джордж Мартын | |
Храналёгія The Beatles | ||
Revolver (1966) |
Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band (1967) |
Magical Mystery Tour (1967) |
Запісаны цягам 129 дзён, дыск працягнуў экспэрымэнтальныя тэндэнцыі папярэдняга Revolver. Выкарыстаньне аркестру, спэцыяльна нанятых дадатковых музыкаў, складанае гуказапісваючае тэхнікі, альбом спалучыў элемэнты рок-н-ролу, клясычнае музыкі і традыцыйнае індыйскае музыкі; тэксты сталі тычыцца тэмаў дзяцінства і кожнадзённага жыцьця. Альбом цалкам укладаўся ў канцэпцыю няіснага прыдуманага гурта з назвай, якую атрымаў альбом, аблонка дыску зьмяшчала фотамантаж з удзелам як музыкаў, так і разнастайных сусьветнавядомых асобаў.
Альбом атрымаў камэрцыйны посьпех, ён прабыў 27 тыдняў наверсе брытанскага і 15 — амэрыканскага чартаў. Дыск часьцяком ачольвае ці знаходзіцца каля таго ў разнастайных сьпісах лепшых альбомаў усіх часоў.