Windows NT
лінейка апэрацыйных сыстэм / From Wikipedia, the free encyclopedia
Windows NT (абр. з ангельскай New Technology) — лінейка апэрацыйных сыстэм (АС) ад «Майкрасофта» (ЗША) і назва першых вэрсій гэтай АС.
Quick Facts Распрацоўнік, Выпускі ...
Microsoft Windows NT | |
Распрацоўнік | |
---|---|
«Майкрасофт» ЗША) | |
Выпускі | |
Сямейства АС | Windows NT 3.1, Windows NT 3.50, Windows NT 3.51, Windows NT 4.0, Windows 2000, Windows XP, Windows XP Professional x64 Edition, Windows Server 2003, Windows Vista, Windows Server 2008, Windows 7, Windows Server 2008 R2, Windows 8, Windows 8.1, Windows Server 2012, Windows Server 2012 R2, Windows 10, Windows Server 2016, Windows Server 2019 |
Першы выпуск | 27 ліпеня 1993 (30 гадоў таму) |
Апошні стабільны рэліз | 10.0.17763 (02 кастрычніка 2018 г.; 5 гадоў таму) |
Мовы | Беларуская і 137 іншых |
Мовы праграмаваньня | C, C++, мова асэмблера |
Тып ядра | Гібрыднае (Windows NT) |
Стандартны інтэрфэйс | Графічны (ГІК) (аконная абалонка) |
Ліцэнзія | Карыстальніцкая |
Вэб-сайт | windows.microsoft.com/en-us |
Бягучы стан |
Close
Windows NT была распрацаваная ў пачатку 1990-х пасьля спыненьня супрацоўніцтва «Майкрасофта» і IBM над OS/2, разьвівалася асобна ад іншых АС сямейства Windows (Windows 3.x і Windows 9x) і, у адрозьненьне ад іх, пазыцыянавалася як надзейнае рашэньне для працоўных станцыяў (Windows NT Workstation) і сэрвэраў (Windows NT Server). Windows NT дала пачатак такім сямействам апэрацыйных сыстэм, як Windows 2000, Windows XP, Windows Server 2003, Windows Vista, Windows 7, Windows Server 2008, Windows Server 2012, Windows Server 2012, Windows 10, Windows Server 2016, Windows Server 2019.