Міжнародная Рада па пытаньнях помнікаў і гістарычных мясьцінаў
міжнародная арганізацыя па ахове гісторыка-культурнай спадчыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ІКАМОС — Міжнаро́дная Ра́да па пыта́ньнях по́мнікаў і гістары́чных мясьці́наў. На сёньня ІКАМОС адзіная міжнародная грамадзкая арганізацыя, дзейнасьць якой скіравана на падтрымку і прасоўваньне тэорыі, мэтадалёгіі і навуковых тэхналёгіяў у кансэрвацыі архітэктурнай і археалягічнай спадчыны.
Устаноўчы кангрэс ІКАМОС адбыўся ў ліпені 1965 году ў Польшчы, праз год пасьля падпісаньня Вэнэцыянскай хартыі. ІКАМОС надае прыярытэтнае значэньне працы, зьвязанай з Канвэнцыяй Сусьветнай спадчыны, каб яе ўнікальныя навуковыя і прафэсійныя рэсурсы былі даступныя ўсім краінам, усяму чалавецтву.
Remove ads
Мэты
- аб’яднаньне спэцыялістаў-кансэрватараў усяго сьвету, спрыяньне прафэсійнаму дыялёгу і абмену досьведам;
 - збор, ацэнка і распаўсюд інфармацыі аб прынцыпах кансэрвацыі, мэтодыцы і палітыцы;
 - супрацоўніцтва з нацыянальнымі і міжнароднымі прадстаўнікамі ўлады ў заснаваньні спэцыялізаваных на кансэрвацыі цэнтраў дакумэнтацыі;
 - праца з установамі ў пытаньні ўвядзеньня ў дзеяньне міжнародных канвэнцый па кансэрвацыі і па павялічэньні значнасьці спадчыны;
 - удзел у арганізацыі трэнінгавых праграм для спэцыялістаў у галіне кансэрвацыі на міжнародным узроўні;
 - экспэртыза высокакваліфікаваных прафэсіяналаў і спэцыялістаў на міжнародным узроўні.
 
Remove ads
Структура
Дзейнасьць ІКАМОС рэгулюецца Статутам, прынятым на V Генэральнай асамблеі ў 1978 годзе ў Маскве.
Адзін раз на тры гады адбываюцца Генэральныя асамблеі ІКАМОС. На ёй абіраюцца прэзыдэнт, віцэ-прэзыдэнт, скарбнік і генэральны сакратар, якія складаюць Бюро, таксама абіраецца Выканаўчы камітэт з 12 сяброў. Камітэт зьяўляецца органам кіраваньня ІКАМОС, ён рыхтуе праграмы, бюджэт, курыруе буйныя рэгіёны, рэгіструе міжнародныя і нацыянальныя камітэты, аналізуе дзейнасьць па ахове помнікаў і мясьцінаў на сэсіях. У структуру ІКАМОС таксама ўваходзіць Кансультацыйны камітэт, які складаецца са старшыняў нацыянальных і міжнародных камітэтаў. У Парыжы знаходзіцца штаб-кватэра арганізацыі і дзейнічае Міжнародны цэнтар дакумэнтацыі ІКАМОС (створаны ў 1972 годзе). Арганізацыя выдае штоквартальнік «ICOMOS information».
Нацыянальныя і міжнародныя камітэты адказваюць за арганізацыю штогадовых сэмінараў, канфэрэнцый, якія адбываюцца ў розных частках сьвету. На сучасны момант у склад арганізацыі уваходзяць блізу 7000 асоб і арганізацый, у 110 краінах існуюць Нацыянальныя камітэты. Апошні ствараецца пры наяўнасьці 5 асоб, аб’яднаных статутам.
У ІКАМОС па асобных пытаньнях функцыянуюць навуковыя камітэты:
- мэнэджмэнт археалягічных помнікаў;
 - шляхі распаўсюджаньня культур;
 - культурны турызм;
 - земляная архітэктура;
 - эканоміка кансэрвацыі;
 - гістарычныя сады — культурныя ляндшафты;
 - гістарычныя гарады і паселішчы;
 - заканадаўства;
 - адміністрацыя і фінансавыя пытаньні;
 - фотаграмэтрыя;
 - палярная спадчына;
 - падрыхтаванасьць да рызыкаў;
 - наскальнае мастацтва;
 - каляніяльная архітэктура і горадабудаўніцтва;
 - вітражнае шкло;
 - камень;
 - аналіз і рэстаўрацыя канструкцый архітэктурных помнікаў;
 - трэнінгі;
 - падводная спадчына;
 - народная архітэктура;
 - насьценны жывапіс;
 - драўлянае дойлідзтва.
 
Remove ads
Функцыі
З моманту зацьвярджэньня «Канвэнцыі аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны» ЮНЭСКО ў 1972 годзе ІКАМОС робіцца адным з афіцыйных кансультатыўных органаў Камітэту культурнай спадчыны ЮНЭСКО разам з такімі арганізацыямі, як Сусьветны саюз кансэрватараў (IUCN) і Міжнародны цэнтар вывучэньня захаваньня і рэстаўрацыі помнікаў (ІССRОМ).
- ІКАМОС — прафэсійны і навуковы дараднік Камітэту па ўсіх пытаньнях культурнай спадчыны. ІКАМОС атрымлівае гранты ад Сусьветнага Фонду Спадчыны для ажыцьцяўленьня ўсіх відаў дзейнасьці, якая тычыцца Канвэнцыі, уключна зь місіямі, інтэлектуальным разьвіцьцём, маніторынгам і ацэнкай запытаў па тэхнічнай дапамозе.
 - ІКАМОС нясе адказнасьць за ацэнку намінацый культурнай спадчыны, пададзеных для ўнясеньня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны краінамі, якія далучыліся да Канвэнцыі, па крытэрыях аўтэнтычнасьці, мэнэджмэнту, кансэрвацыі помнікаў. Для кампэтэнтнай ацэнкі ІКАМОС мае магчымасьць прыцягваць шырокае кола міжнародных экспэртаў і арганізацыяў.
 - Празь Міжнародны сакратарыят, нацыянальныя і міжнародныя камітэты ІКАМОС прыцягваецца да падрыхтоўкі справаздач па стану кансэрвацыі помнікаў, унесеных у Сьпіс сусьветнай спадчыны, у сувязі з увядзеньнем Камітэтам сусьветнай спадчыны працэдуры рэгулярных справаздач аб стане кансэрвацыі помнікаў Сусьветнай Спадчыны дзяржавамі-ўдзельніцамі Канвэнцыі.
 - ІКАМОС дае парады Цэнтру культурнай спадчыны ЮНЭСКО па запытах аб тэхнічнай дапамозе, атрыманых ад краінаў-удзельніц Канвэнцыі, якая выдзяляецца па наступных кірунках: падрыхтоўчая, тэхнічная, тэрміновая дапамога і трэнінгі. ІКАМОС рэкамэндуе экспэртаў для ажыцьцяўленьня праектаў. У некаторых выпадках ІКАМОС рэалізуе праекты па кантракце з ЮНЭСКО. Акрамя таго, арганізацыя праводзіць прафэсійную альбо навуковую ацэнку праектаў.
 
Міжнародная дзейнасьць
Пачынаючы з Генэральнай асамблеі ў Нямеччыне (1984) дзейнасьць арганізацыі выйшла за межы Эўропы. Наступная Генэральная асамблея адбылася ў ЗША, у 1993 — у Азіі, у 2003 — у Афрыцы.
ІКАМОС у Беларусі
18 студзеня 2002 году ў Менску адбылася ўстаноўчая канфэрэнцыя па стварэньні Беларускага грамадзкага аб’яднаньня «Міжнародная Рада помнікаў і гістарычных мясьцінаў» (ІКАМОС). Паводле прынятага статуту яе галоўнай мэтай стала садзеяньне на нацыянальным і міжнародным узроўні ахове, рэстаўрацыі, рэгенэрацыі гісторыка-культурнай спадчыны, найперш, архітэктурных помнікаў, ансамбляў, груп будынкаў, цэнтраў гістарычных забудоў, мэмарыяльных сядзіб, гарадзкіх абшараў, прыродных ляндшафтаў і культурных краявідаў. Старшынём быў абраны Уладзімер Гілеп, які адначасова зьяўляецца старшынём Беларускага фонду культуры.
Remove ads
Глядзіце таксама
Літаратура
- Гліннік, Вадзім. Ахова археалагічнай спадчыны: міжнародны і рэгіянальны узроўні. У:Каштоўнасці мінуўшчыны — 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
 - Чарняўскі, Ігар. Прававыя аспекты зберажэння коплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей. У: Каштоўнасці мінуўшчыны — 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
 - Несьцярчук, Л. М. Дзейнасць міжнароднай супольнасці па абароне помнікаў і цэнтраў гістарычных гарадоў. У: Каштоўнасці мінуўшчыны — 6: Гістарычныя цэнтры гарадоў Беларусі: праблемыі шляхі іх вырашэньня.: Матэрыялы канферэнцыі. Мінск, 28 лістапада 2002 г. Мн., 2003.
 
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads