Ібаге
горад у Калюмбіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ібаге́ (па-гішпанску: Ibagué) — горад у Калюмбіі і цэнтар дэпартамэнту Таліма. Горад месьціцца ў цэнтры краіны на цэнтральным горным хрыбце Калюмбійскіх Андаў, недалёка ад Нэвада-дэль-Талімы. Гэта адзін з самых густанаселеных гарадоў краіны, маючы 500 тысяч жыхароў, што ставіць яго на адзінаццаты радок у сьпіс, складзены паводле колькасьці насельніцтва Калюмбіі[2].
Remove ads
Гісторыя

Ібаге быў заснаваны 14 кастрычніка 1550 году гішпанскім капітанам Андрэсам Лёпэсам дэ Галярсам. З красавіка па сьнежань 1854 году Ібаге нядоўга быў сталіцай Новай Гранады пасьля дзяржаўнага перавароту, які зладзіў генэрал Хасэ Марыяй Мэлё. У 1908 годзе, калі быў створаны дэпартамэнт Таліма, Ібаге быў прызначаны ягоным адміністрацыйным цэнтрам. Талімскі ўнівэрсытэт паўстаў у 1945 годзе і атрымаў статус дзяржаўнай навучальнай установы ў 1954 годзе. Горад таксама ёсьць цэнтрам рымска-каталіцкага арцыбіскупства Ібаге.
Remove ads
Транспарт
Гарадзкія перавозкі робяцца некалькімі мясцовымі аўтобуснымі кампаніямі, якія абслугоўваюць мікрааўтобусамі ня толькі ўвесь горад, але і прылеглыя вёскі.
Ібаге месьціцца на скрыжаваньні нацыянальных дарог 40 і 43, якія злучаюць горад з далінай ракі Магдалена і Багатой на ўсходзе, Армэніяй і далінай Каўка на захадзе і Ондай на поўначы. У горадзе маецца міжгародні аўтобусны тэрмінал зь перасадкамі на большасьць буйных гарадоў Калюмбіі. Рэйсы робяцца ў Багату, Калі, Мэдэльін, а таксама функцыянуюць некалькі начных аўтобусаў, якія кіруюцца ў Картахэну, Баранкільлю і сэзонныя рэйсы ў Санта-Марту.
Прыкладна за 10 км на ўсход ад горада месьціцца аэрапорт Пэралес, які выконвае некалькі рэйсаў у дзень у Багату і Мэдэльін.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads