Ібэрыя 1999 Тбілісі
грузінскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ібэрыя 1999» — грузінскі футбольны клюб з гораду Тбілісі. Заснаваны ў 1999 годзе. 3-разовы чэмпіён Грузіі (2018, 2024, 2025) і трохразовы ўладальнік Кубка Грузіі (2019, 2021, 2023). Да 27 лютага 2024 году меў назву «Сабуртала».
Remove ads
Гісторыя
Клюб быў заснаваны 20 жніўня 1999 году пад назовам «Сабуртала»[1]. Назва адсылае да аднайменнага раёну ў Тбілісі. У 2005 годзе ён быў набыты кампаніяй Iberia Business Group і ейным уладальнікам Тарыелам Хэчыкашвілі, які пазьней заняў пасаду міністра спорту і справаў моладзі Грузіі. Па сэзоне 2014—2015 гадоў «Сабуртала» ўпершыню прасунулася ў элітны дывізіён краіны[2]. Ужо празь некалькі сэзонаў каманда стала адным зь лідэраў грузінскага футболу, стаўшы чэмпіёнам краіны ў 2018 годзе. Тады дружына ачольваў галоўны трэнэр Гія Чыябрышвілі[3]. Праз год каманда ўзяла Кубак Грузіі, адолеўшы ў фінале сталічны «Лякаматыў» зь лікам 3:1. У 2020 годзе «Сабуртала» выгуляла чэмпіёнаў краіны з сталічнага «Дынама», залічыўшы на свой рахунак яшчэ і Супэркубак Грузіі[4].
У наступных сэзонах каманда выйграла яшчэ два кубкавыя трафэі і яшчэ адзін тытул лігі, але 2022 год стаў адзіным годам, калі «Сабуртала» ня здолела разжыцца аніводным тытулам. 27 лютага 2024 году назва каманды была зьмененая на «Ібэрыя 1999»[5][6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
