Іван Зянькоў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Зянько́ў (нар. 2 верасьня 2003 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца берасьцейскага «Дынама».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец салігорскага футболу. У складзе «Шахцёра» пачаў абараняць клюбныя колеры юнацкіх камандаў. У 2021 годзе быў пераведзены ў дублюючы склад. У лютым 2022 году далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» зь Першай лігі[3]. Дэбютаваў у складзе каманды 9 красавіка, згуляўшы супраць наваполацкага «Нафтану». Першы гол здабыў 23 красавіка ў матчы супраць «Воршы». У гэтай жа сустрэчы адзначыўся галявой перадачы. Гулец хутка замацаваўся ў складзе клюбу ды стаў адным з ключавых футбалістаў каманды. Па сэзоне вярнуўся ў Салігорск.
25 лютага 2023 году ў складзе салігорцаў згуляў, зьявіўшыся замест Мікіты Корзуна на 91-й хвіліне, у матчы Супэркубка Беларусі супраць «Гомлю»[4]. У матчах кубка краіны выбыў з турніру ў матчах супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». Запачаткаваў выступы ў Найвышэйшай лізе 18 сакавіка ў матчы супраць «Нафтану». На пачатку траўня за клюб не гуляў, але пасьля стала трапіў у асноўны склад каманды. Пасьля таго як «Шахцёр» страціў месца ў элітным дывізіёне паводле вынікаў сэзону 2024 году, прыяднаўся да берасьцейскага «Дынама»[5].
Міжнародная
У жніўні 2023 году футбаліст атрымаў выклік у моладзевую зборную Беларусі на кваліфікацыйныя матчы чэмпіянату Эўропы[6]. Дэбютаваў за зборную 13 кастрычніка 2023 году ў матчы супраць зборнай Партугаліі[7].
Remove ads
Дасягненьні
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads