Іван Сурта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іва́н Заха́равіч Сурта (22 лістапада [ст. ст. 10 лістапада] 1893, в. Бяседавічы Клімкавіцкага павету Магілёўскай губэрні — 20 сьнежня 1937) — навуковец, дзяржаўны дзяяч БССР. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1936).

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў вёсцы Бяседавічы Клімкавіцкага павету Магілёўскай губэрні Расеі (цяпер у Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласьці).

Скончыў мэдычны факультэт 2-га Маскоўскага ўнівэрсытэту (1918). Сябра ВКП(б) з 1918.

У 1920—1926 у органах ВЧК і АДПУ. У 1932 скончыў Інстытут чырвонай прафэсуры. У 1933—1936 наркам аховы здароўя БССР, у 1936—1937 прэзыдэнт АН БССР.

У 1935—1937 чалец ЦВК БССР, у 1936—1937 кандыдат у чальцы, чалец Прэзыдыюму ЦВК БССР.

Быў жанаты, меў дзіця.

Арыштаваны 27 жніўня 1937 у Менску. 19 сьнежня прыгавораны пазасудовым органам НКВД як «чалец антысавецкай арганізацыі правых» і за «шкодніцтва ў галіне аховы здароўя» да выключнай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны.

Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28 красавіка 1956.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Натуральна-гістарычны матэрыялізм (манізм) у святле марксізма-ленінізма (у суаўт.) // Запіскі Беларускай Акадэміі навук. 1934. Кн.3.
  • І. П. Паўлаў і яго вучэнне // Запіскі Акадэміі навук БССР. 1936. Кн.5.
  • Ампер (в соавт.) // Запіскі Акадэміі навук БССР. 1936. Кн.6.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads