Ігар Акінфееў
расейскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́гар Акінфе́еў (па-расейску: Игорь Акинфеев; нар. 8 красавіка 1986 году, Віднае, СССР) — расейскі футбаліст, брамнік і капітан маскоўскага клюбу «ЦСКА» й нацыянальнай зборнай Расеі. Чатырохразовы чэмпіён Расеі, шасьціразовы ўладальнік кубка Расеі, уладальнік Кубка УЭФА, бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы 2008 году. Сяміразовы ўладальнік прыза «Брамнік году» імя Льва Яшына.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
У міжсэзоньне 2003 году Акінфееў праходзіў зборы з асноўным складам ЦСКА ў Ізраілі, дзе, на думку газэты «Спорт-Экспресс», дзякуючы ўпэўненай, не па гадах сталай гульнёй вырабіў фурор і выглядаў мацней за Мандрыкіна[4].
Першы свой матч на дарослым узроўні правёў 29 сакавіка 2003 году за ЦСКА ў 1/8 фіналу кубка РФПЛ супраць пецярбурскага «Зэніту» на стадыёне Пятроўскі. Ён выйшаў на другі тайм замест Дзьмітрыя Крамарэнкі й адгуляў свой адрэзак «на нуль», прадэманстраваўшы здольнасьць трымаць сябе ў руках і добрую рэакцыю[5].
У Прэм’ер-лізе Акінфееў дэбютаваў 31 траўня таго ж году. ЦСКА на выезьдзе сустракаўся з самарскім клюбам «Крылы Саветаў» і атрымаў перамогу зь лікам 2:0[6], а сам Ігар адбіў пэнальці на апошніх хвілінах сустрэчы ад лідэра клюбу Андрэя Каракі. Паводле вынікаў сустрэчы Акінфееў быў прызнаны найлепшым гульцом матчу[7].
Гэтым жа сэзоне Ігар правёў адзін матч у эўракубках. Дэбют маладога брамніка адбыўся 30 ліпеня супраць македонскага клюбу «Вардар», гульня скончылася паразай маскавітаў зь лікам 1:2[8]. На думку Рыната Дасаева Акінфееў у прапушчаных мячах быў не вінаваты[9].
Міжнародная
У сэзоне 2004 году Акінфееў правёў за зборную Расеі адзін таварыскі матч, супраць зборнай Нарвэгіі. 28 красавіка ў дзень гульні Ігару было 18 гадоў і 20 дзён, такім чынам, брамнік стаў самым маладым дэбютантам у зборнай Расеі за ўсю ейную гісторыю. Гульня скончылася зь лікам 3:2 на карысьць скандынаваў[10]. Улетку 2004 году Ігар прыняў удзел у чэмпіянаце Эўропы, на якім ён стаў самым маладым гульцом сярод усіх заяўленых, аднак стаўся адзіным футбалістам, хто гэтак ня выйшаў на поле ў складзе расейкай каманды.
Remove ads
Дасягненьні

ЦСКА:
- Чэмпіён Расеі: 2003, 2005, 2006, 2013, 2014, 2016
- Уладальнік Кубка Расеі: 2005, 2006, 2008, 2009, 2011, 2013, 2023, 2025
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2004, 2006, 2007, 2009, 2013, 2014, 2018, 2025
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2005
Расея:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы: 2008
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads