Ігар Ліхавы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігар Ліхавы
Remove ads

І́гар Дзьмі́трыевіч Ліхавы́ (па-ўкраінску: Ігор Дмитрович Ліховий; нарадзіўся 12 чэрвеня 1957 году, вёска Ўрублёўка, Раманаўскі раён, Жытомірская вобласьць) — украінскі музэйны дзяяч, палітык, дыплямат. Міністар культуры і турызму Ўкраіны ва ўрадзе Юрыя Еханурава.

Хуткія факты Амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, Папярэднік ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

  • 1974—1979 — навучаўся ў Адэскім політэхнічным інстытуце, спэцыяльнасьць — інжынэр-электрамэханік. Мае таксама кваліфікацыю сацыёляга.
  • 1979—1985 — Канеўскі электрамэханічны завод «Магніт» (энэргетык цэху, інжынэр-канструктар).
  • 1985—1987 — партыйная праца ў Каневе (інструктар і загадчык аддзелам гарадзкім КПУ).
  • 1987—1989 — 1-ы намесьнік старшыні Канеўскага гарвыканкаму (пытаньні разьвіцьця культуры і спорту, адукацыі, турызму, замежных сувязяў і працы камунальных службаў).
  • Жнівень 1989 — кастрычнік 2005 — дырэктар Канеўскага дзяржаўнага музэю-запаведніку Т. Р. Шаўчэнкі, генэральны дырэктар Шаўчэнкаўскага нацыянальнага запаведніку.
  • 1997 — атрымаў званьне Заслужанага работніка культуры Ўкраіны.
  • Верасень 2004 — травень 2005 — навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Ўкраіны НАН Украіны.
  • Згодна з Указам Прэзыдэнта Ўкраіны ад 5 кастрычніка 2005 году № 1415/2005 быў прызначаны міністрам культуры і турызму Ўкраіны.
  • З 6 лютага 2007 па 6 красавіка 2010 — амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Дзяржаўны службовец 1-га рангу (зь лістапада 2006).

Жанаты, мае двох дзяцей.

Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

‎ ‎

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads