Ігнаці Смалянін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнаці Смалянін (XIV ст. — 1405) — смаленскі дзякан, пісьменьнік-белетрыст, прадстаўнік царкоўна-рэлігійнай літаратуры.
У 1389 суправаджаў мітрапаліта Пімена ў час падарожжа ў Царград. Быў там да 1393 г., пасьля жыў у Ерусаліме, у манастыры на Афоне (Грэцыя), дзе і памёр.
Аўтар «Хаджэньня ў Царград», у якім апісваюцца падзеі паездкі аўтара ў Канстантынопаль у 1389—1393. Твор вядомы ў дзьвюх рэдакцыях і 24 сьпісах.
У творы шмат увагі ўдзяляецца апісаньню краявідаў Прычарнамор’я, асабістым уражаньням ад плаваньня на караблі, разважаньням аб палітычным палажэньні ў Бізантыі (распавядае аб каранацыі імпэратара Мануіла) і ўсхваленьні прыгажосьці ўбачаных палацаў ды храмаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads