Ізьмір

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ізьмір
Remove ads

Ізьмі́р (па-турэцку: İzmir) — трэці паводле колькасьці насельніцтва горад у Турэччыне і другі паводле велічыні порт краіны (пасьля Стамбулу), адміністрацыйны цэнтар правінцыі Ізьміру.

Хуткія факты

Ізьмір — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Міжземнаморскага басэйну. Паселішча на месцы гораду існавала за 3000 гадоў да н. э. Ізьмір (Сьмірна) — меркаваная радзіма Гамэра. Нягледзячы на пастаянную зьмену правіцеляў, асабліва ў сярэднія вякі, горад захоўваў свой пераважна эліністычны (грэцкі) характар на працягу тысячагодзьдзяў, застаючыся важным хрысьціянскім цэнтрам Малой Азіі.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Агара

Паселішча на тэрыторыі сучаснага Ізьміру існавала яшчэ за 3 тысячы гадоў да н.э. У IX стагодзьдзі да н.э. эалійскія грэкі заснавалі тут фартэцыю, якая ўжо ў наступным стагодзьдзі дасталася іянійцам, перабудаваўшым фартэцыю ў поліс. На VIII—VII стагодзьдзі да н.э. прыпадае першы пэрыяд росквіту Старой Сьмірны, сярод жыхароў якой быў у той час і Гамэр.

Але каля 600 году да н.э. лідыйскі кароль Аліят II зьнішчыў Старую Сьмірну, якая на 3 стагодзьдзі становіцца невялічкім паселішчам. У канцы IV стагодзьдзя да н.э. Антыгон I Аднавокі заснаваў за 3,5 км на паўднёвы захад ад Старой Сьмірны новы горад, а закладзены ім порт паклаў пачатак росквіту Сьмірны, якая неўзабаве стала адным з найважнейшых гандлёвых гарадоў Азіі і сябрам Іянійскага Зьвязу.

З 189 году Сьмірна падтрымлівае ў войнах Рым і ў 133 годзе ўваходзіць у склад рэспублікі. Пасьля землятрусаў 178 і 180 гадоў горад быў адбудаваны наноў.

Ад пачатку хрысьціянства Сьмірна становіцца адным з найвайжнейшых яго цэнтраў. У 395 годзе горад уваходзіць у склад Бізантыйскай імпэрыі. У 654 і 672/673 гадох цярпеў ад нападаў арабаў, а ў 1076 годзе быў заваяваны сэльджукамі. Ужо ў 1092 годзе бізантыйскі імпэратар Алексій I Камнін здолеў адваяваць частку Малой Азіі разам зь Сьмірнай, аднак паводле дамовы зь генуэзцамі, тыя атрымалі гандлёвыя правы і кантроль над горадам. У 1317 годзе туркі спачатку заваявалі частку гораду, а ў 1329 годзе і порт.

У 1402 годзе Сьмірну захапіла войска хана Тымура. Мір у горад вярнуўся толькі ў 1422 годзе пры Мурадзе II. У 1472 годзе горад быў спалены вэнэцыянцамі, пасьля чаго на некалькі стагодзьдзяў увайшоў у склад Асманскай імпэрыі. У гэты час, акрамя турак, тут ужо жылі грэкі і габрэі, а з 1605 году пасяліліся армяне, якія сталі кантраляваць гандаль. Кожная этнічная група жыла ў асобным квартале гораду.

У другой палове XIX стагодзьдзя Сьмірна становіцца адміністрацыйным цэнтрам віляету Айдын. Горад заставаўся шматнацыянальным да пачатку XX стагодзьдзя, аднак пасьля прыходу да ўлады ў 1909 годзе младатуркаў пачалася туркізацыя і дэпартацыя часткі армянскага і грэцкага насельніцтва. А пасьля грэка-турэцкага абмену насельніцтвам 1923 г., Сьмірна становіцца амаль цалкам мусульманскай і турэцкай.

У нашыя дні Ізьмір — важны культурны, навуковы і прамысловы цэнтар. Горад лічыцца самым лібэральным у Турэччыне.

Remove ads

Славутасьці

Thumb
Мячэт Хісар
  • рымская агара
  • фартэцыя Кадыфэкале
  • базар Кемэральты зь мячэтам Хісар
  • Гадзіньнікавая вежа
  • Асансёр (вежа зь ліфтам)
  • Этнаграфічны музэй

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads