Ільля Рашчэня

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ільля́ Рашчэ́ня (нар. 1 чэрвеня 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец менскай «Зоркі-БДУ». З 2014 году пачаў выступаць за каманду ў Першай лізе ды зь цягам часу замацаваўся ў асноўным складзе. Паводле вынікаў сэзону 2018 году дапамог камандзе прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. Сам, аднак, быў выведзены з асноўнага складу і падтрымліваў форму з дублем, а ў сакавіку 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў крымскі клюб «Інкамспорт»[5], які ачольваў беларускі спэцыяліст Юры Сьвіркоў. У траўні 2019 году пасьля звальненьня Сьвіркова пакінуў каманду ўсьлед за ім.

У ліпені 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[6]. Замацаваўся ў пачатковым складзе каманды і дапамог ёй выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2020 году падпісаў паўнавартасны кантракт з «Смалявічамі»[7]. У верасьні 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[8] і неўзабаве далучыўся да «Слуцку»[9]. У «Слуцку» быў трывалым гульцом асновы. У ліпені 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў слуцкі клюб[10] і неўзабаве далучыўся да расейскага «Валгара»[11]. У чэрвені 2023 году пакінуў клюб па заканчэньні кантракту[12]. У жніўні 2023 году далучыўся да «Гомля»[13]. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[14]. У новым сэзоне быў трывалым гульцом першай адзінаццатцы, часам выконваючы функцыі капітана. Па заканчэньні сэзону галоўны трэнэр Андрэй Гараўцоў спрабаваў захаваць футбаліста ў камандзе, але Рашчэня абраў БАТЭ[15][16][17].

Міжнародная

У кастрычніку 2013 году быў у складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, аднак на поле не выходзіў. У кастрычніку 2015 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 11 лістапада 2016 году правёў свой адзіны матч за зборную Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны, але ўжо на 9-й хвіліне быў заменены.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads