Ільля Сьвірыдзенка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ільля́ Сьвірыдзе́нка (нар. 9 кастрычніка 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Менску» і моладзевай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец асіпавіцкай ДЮСШ. З 2019 году пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2022 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 10 красавіка 2022 году, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Іслачы» (1:1). У ліпені 2022 году быў пераведзены ў петрыкаўскі «Шахцёр»[3]. У лістападзе 2022 году вярнуўся ў асноўную каманду. У сэзоне 2023 году часьцей заставаўся на лаве запасных, але напрыканцы розыгрышу часам выходзіў у пачатковым складзе. Праз зыход у міжсэзоньні лідэраў каманды ды забарону на рэгістрацыю «Шахцёрам» новых гульцоў трывала замацаваўся ў першым складзе дружыны. Пасьля таго, як «Шахцёр» страціў месца ў Найвышэйшай лізе, у студзені 2025 году праходзіў прагляд у сталічным «Менску»[4], а ўжо ў лютым склаў працоўную ўгоду з клюбам[5].

Міжнародная

21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі (1:6) і быў заменены ў другім тайме.

Remove ads

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads