Імпічмэнт
парадак адхіленьня ад улады і прыцягненьня да адказнасьці найвышэйшых дзяржаўных службовых асобаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Імпі́чмэнт — працэс адхіленьня службовай асобы ад улады, ініцыяваны заканадаўчым ці іншым паўнамоцным органам[1][2]. Нярэдка палітычны працэс пры гэтым спалучаны з судовым (напрыклад, канстытуцыйным). Сам па сабе імпічмэнт не абавязкова азначае адхіленьне чыноўніка ад пасады; гэта адбываецца толькі ў выпадку прыняцьця імпічмэнту парлямэнтам.
Для адхіленьня ад пасады патрэбная ўхвала кваліфікаванай большасьці дэпутатаў, таму да гэтай працэдуры зьвяртаюцца ў выключных выпадках[3]: пры злоўжываньні ўладай, даверам ці пры іншых палітычных ліхадзействах[4][5].
У пэрыяд між 1990 і 2020 рокамі адбыліся ня менш за 272 спробы імпічмэнту супраць 132 розных кіраўнікоў дзяржаваў у 63 краінах[6].
Магчымасьць імпічмэнту прадугледжаная ў канстытуцыях мноства дзяржаваў сьвету.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads