Інстытут жыльлёва-камунальнай гаспадаркі
дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут жыльлёва-камунальнай гаспадаркі — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў студзені 2018 году.
На 2022 год уваходзіў у склад Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук НАНБ[3]. Налічваў 4 аддзелы: 1) эканомікі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ), 2) інфарматызацыі ЖКГ, 3) жыльлёвай гаспадаркі, 4) рэсурсаў і навукова-тэхнічнага разьвіцьця. Укараняў энэргаашчадныя прылады ў жытло. Распрацоўваў жыльлёвыя нарматывы. Ладзіў маніторынг выдаткаў у ЖКГ. Праводзіў навуковыя дасьледаваньні ЖКГ[4].
3 кастрычніка 2017 году намесьнік старшыні ўраду Беларусі Анатоль Калінін заявіў: «Урадам прынята рашэньне аб стварэнні пры Акадэміі навук інстытута, які будзе займацца непасрэдна пытаньнямі галіны жыллёва-камунальнай гаспадаркі»[5]. 13 сьнежня 2017 году па міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандар Церахаў паведаміў, што ў інстытуце мелі стварыць 6 аддзелаў, 4 зь якіх адразу: жыльлёвай гаспадаркі, інфарматызацыі ЖКГ, рэсурсаў і навукова-тэхнічнага разьвіцьця, эканомікі. Першым заданьнем для Інстытуту ЖКГ была распрацоўка тэхнічных патрабаваньняў да надзейнасьці і энэргаёмістасьці новага пакаленьня ліфтаў[6].
25 студзеня 2018 году Бюро Прэзыдыюму НАН Беларусі ўхваліла Пастанову № 33 аб стварэньні Інстытуту жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. 3 кастрычніка 2019 году кіраўнікі ІЖКГ Вадзім Кіцікаў паведаміў пра распрацоўку адзінай цэнтралізаванай сыстэмы ўліку рэсурсаў ЖКГ. Укараненьне бескантактнай перадачы зьвестак з прыбораў уліку мела дазволіць пазьбегнуць выдаткаў працы на зьняцьцё паказаньняў прыбораў і разьлік плацяжоў. Для гэтага разьлічвалі задзейнічаць оптавалаконныя лініі апэратараў электрасувязі. Зьвесткі мелі паступаць з прыбораў уліку выдаткаў вады і электраэнэргіі, газу і цяпла ў цэнтар уліку камунальных рэсурсаў. Адпаведнымі зьвесткамі маглі карыстацца дыспэтчары і бухгальтэрыя ЖКГ, разьлікова-даведкавы цэнтар, самі спажыўцы і пастаўнікі паслуг, а таксама органы дзяржаўнага кіраваньня[7].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads