Ірына Бельская (паэтка)
беларуская паэтка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іры́на Бе́льская (нар. 1989, вёска Чарневічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласьць) — беларуская паэтка.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася ў 1989 годзе ў в. Чарневічы Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Скончыла Чарневіцкую сярэднюю школу, факультэт беларускай філялёгіі і культуры БДПУ імя М. Танка. Працавала ў бібліятэцы імя Я. Коласа ЦБС у Наваполацку. Жыве ў Наваполацку[1].
Творчасьць
Першы верш напісала ў восем гадоў на расейскай мове[1]. Цяпер піша вершы і размаўляе на беларускай мове.
Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць» і іншых пэрыядычных выданьнях.
Узнагароды
- Ляўрэат паэтычных конкурсаў «Наша ніва», прысьвечанага Дню зямлі 2005 г.
- Ляўрэат конкурсу Віцебскага аддзяленьня СБП, прысьвечанага 125-годзьдзю Я. Коласа і Я. Купалы.
- Ляўрэат літаратурнай прэміі «Залаты апостраф»
- Ляўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» за найлепшы дэбют у 2008 годзе[2]
- фіналістка Конкурсу маладых літаратараў імя К. Шэрмана ў 2009 годзе
- атрымала заахвочвальную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў 2010 годзе
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads