Ісламская рэспубліканская партыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ісламская рэспубліканская партыя (حزب جمهوری اسلامی) была заснавана ў Іране ў 1979 годзе пад час ісламскага перавароту. У яе ўвайшлі прыхільнікі Рухолы Мусаві Хамэйні й пастарскага ладу ў Іране. Была распушчана ў траўні 1987 году.

Заснаваньне й дзейнасьць

Грамада была заснавана пасьля прыезду Хамэйні ў Іран. У яе ўвайшлі блізкія да Хамэйні таварышы-сьвятары: Махамат Джават Бахонар, Махамат Бахэшты, Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані, Алі Хамэнэі і Адалькярым Мусаві Ардабіліі. Галоўная задача грамады было змаганьне з праціўнікамі пастарскага ладу ў Іране праз выбары ў дзяржаўныя ўстановы: мачліс, прэзыдэнта і г. д. Разам з старажамі ісламскага перавароту грамада судзейнічала ў перамозе над праціўнікамі пастарскага ладу ў Іране.

Remove ads

Прычыны роспуску

У 1987 годзе з-за пастаянных расколаў і сварак у грамадзе, якія ганьбілі ў вачах простых людзей грамада была распушчана.

Старшыні партыі

Старшыні

  • Махамат Бахэшты (1979—1981)
  • Махамат Джават Бахонар (1981)
  • Алі Хамэнэі (1981—1987)

Намесьнікі старшыні

  • Хасан Аят (1979—1981)
  • Мір Хасэйн Мусаві (1981—1987)

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads