Ўільям Рандал Крымэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ўільям Рандал Крымэр
Remove ads

Сэр Ўі́льям Ра́ндал Кры́мэр (па-ангельску: Sir William Randal Cremer; 18 сакавіка 1828 — 22 ліпеня 1908) — брытанскі палітык, дэпутат парлямэнта ад Лібэральнай партыі ў 1885—1895 і ў 1900—1908.

Хуткія факты сябра 28-га парлямэнту Вялікабрытаніі[d], сябра 27-га парлямэнту Вялікабрытаніі[d] ...

У 1865 быў абраны сакратаром Міжнароднай асацыяцыі працоўных, але два гады пазьней склаў паўнамоцтвы. Быў адным з заснавальнікаў Міжнароднай арбітражнай лігі і Міжпарлямэнцкага саюза. За сваю арбітражную дзейнасьць, у тым ліку за ўдзел у англа-амэрыканскім дагаворы 1897 аб трацейскім судзе, быў у 1903 удастоены Нобэлеўскай прэміі міру, стаў першым ляўрэатам, які атрымаў яе адзінаасобна.

Быў кавалерам францускага Ордэна Ганаровага легіёну і нарвэскага Ордэна Сьвятога Олафа. У 1907 быў прысьвечаны ў рыцары.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads